ШАГ: Я і грамадства
У рамках адукацыйнага праекта "ШАГ" вучні класа прынялі ўдзел у гульне - віктарыне "Я і грамадства". Вучні паўтарылі нормы і правілы паводзін у грамадскіх месцах, паўтарылі правілы этыкету, разабралі розныя сітуацыі ў соцыуме. Вучні прыйшлі да высновы, што велімі важна ўмець паводзіць сябе ў грамадстве так, каб было добра ўсім членам гэтага грамадства, а таксама неабходна памятаць, што ўсе мы жывем сярод людзей, таму мы павінны быць добрымі, ветлівымі і выхаванымі людзьмі.