Інфарм-дайджэст "Пакуль мы помнім, мы жывём", прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам.
15 лютага- Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэтаму Дню быў прысвечаны інфарм- дайджэст "Пакуль мы помнім, мы жывём", які прайшоў у класе. Падчас яго вучні пашырылі свае веды пра вайну ў Афганістане, даведаліся пра герояў- афганцаў нашай мясцовасці. Таксама былі прачытаны вытрымкі з пісьмаў салдат, якія служылі ў Афганістане. Гэтыя пісьмы- гістарычны помнік эпохі 80-х.