Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа - наш агульны дом

Дата: 27 ноября 2020 в 19:12
Автор: Корда С. С.
88 просмотров

У рамках адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" у нашым класе прайшла класная гадзіна на тэму "Школа - наш агульны дом". Прагледзіўшы відэафільм, вучні пазнаёміліся з гісторыяй Жырмунскай школы, убачылі настаўнікаў і вучняў розных гадоў, паразважалі над пытаннем "Якую ролю адыгрывае школа ў нашым жыцці?". З цікавасцю вучні ўдзельнічалі ў будаўніцтве дома пад названнем "Школа", на цаглінах якога напісалі лепшыя якасці характару, якія дапамагае выхоўваць школа: дабро, сяброўства, ветлівасць, працавітасць, розум, любоў і інш. Праявіць сваю выдумку і творчыя здольнасці вучням дапамаглі заданні, дзе неабходна было напісаць рэкламу ў газету аб сваёй школе і стварыць "Цуда-школу". У канцы класнай гадзіны вучням было прапанавана прадоўжыць сказ "Я жадаю сваёй школе..."

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.