Мір цудоўны, таму што ў ім ёсць я!
У рамках правядзення месячніка прафілактыкі суіцыдаў у 6 класе праведзены абмен думкамі "Свет цудоўны, таму што ў ім ёсць я". Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў пазітыўнага ўспрымання навакольнага свету. Вучні вучыліся ў неспадзяванай сітуацыі ў жыцці ўбачыць станоўчыя моманты, выказвалі сваё меркаванне, чым так цудоўны наш свет, разважалі над пытаннем "У чым сэнс жыцця?", замацоўвалі ўменне здымаць нервовае напружанне і нейтралізаваць стрэс, развівалі творчыя здольнасці ў ходзе складання калажа на тэму: "Які цудоўны гэты свет!"