Практычны занятак "Уменне спраўляцца з цяжкасцямі"
У рамках правядзення месячніка прафілактыкі суіцыдаў у 7 класе прайшоў практычны занятак “Уменне спраўляцца з цяжкасцямі”. У ходзе занятка навучэнцы пазнаёміліся з паняццем «цяжкая жыццёвая сітуацыя», абмеркавалі стрэсавыя сітуацыі і спосабы паводзін у іх, шукалі шляхі выхада з праблемнай сітуацыі. Выконваючы практыкаванне “Дрэва падтрымкі” вучні на лісточках дрэва запісалі свае меркаванні, як можна падтрымаць чалавека ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, што могуць зрабіць бацькі, блізкія, сябры, каб пазбегнуць цяжкіх жыццёвых сітуацый. У канцы занятка навучэнцы атрымалі практычныя парады што можна рабіць і чаго нельга, каб пазбегнуць розных жыццёвых праблем.