"ДОБРА, ШТО КОЖНЫ ГОД ДА НАС ПРЫХОДЗІЦЬ НОВЫ ГОД"
На мерапрыемствах шостага школьнага дня навучэнцы 5 класа даведаліся, як святкуюць Новы год у іншых краінах свету, хто там прыносіць падарункі і якія ўпрыгожваюць дрэвы да свят, калі няма елкі. Таксама з вучнямі (з мэтай выхавання беражлівасці, развіцця творчых здольнасцей) быў праведзены майстар-клас, на якім навучыліся запакоўваць пададарункі, упрыгожваць пакунак тым, што "пад рукой".