Конкурс малюнкаў “Жыццё - гэта шчасце”
7 кастрычніка ў рамках месячніка, прысвечанага прафілактыцы суіцыдальных паводзін падлеткаў у 4 класе прайшоў конкурс малюнкаў “Жыццё - гэта шчасце”. Вучні разважалі аб сэнсе жыцця, што патрэбна для шчасця, як паводзіць сябе ў крытычных сітуацыях. Кожны навучэнец уяўляў сябе ў будучым, расказаў аб сваіх марах і захапленнях. Конкурс малюнкаў садзейнічаў выхоўваць дабрыню, спагадлівасць, добразычлівасць, справядлівасць, уменне дараваць; паказаць важнасць умення шанаваць навакольных людзей, сям'ю, сяброў; гуманна ставіцца да ўсяго жывога; умець цаніць прыгажосць прыроды, мастацтва.