Адзіная інфармацыйная гадзіна "Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь"
15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да гэтага свята прыўрочана адзіная інфармацыйная гадзіна "Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь". На гэтым мерапрыемстве навучэнцы даведаліся, што абазначае слова "Канстытуцыя". Зразумелі, што Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Навучэнцы даказалі, што дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё. Праведзенае мерапрыемства спрыяла патрыятычнаму выхаванню непаўналетніх, развіццю пазнавальнага інтарэсу, маральнаму станаўленню навучэнцаў.