Першы ўрок: клянуся быць верным сынам сваёй Беларусі
Пад гукамі Гімна
Я моўчкі клянуся
Сапраўдным быць сынам
Маёй Беларусі.
Гэтыя словы М. Пазнякова сталі эпіграфам да першага адзінага ўрока, прысвечанага Году адзінства, які прайшоў у нашым класе 1 верасня. Вучні за "круглым сталом" абмяркоўвалі дасягненні нашай краіны за перыяд незалежнасці, успомнілі старонкі мінулага, гаварылі аб ролі маладога пакалення ў развіцці грамадства, краіны.