Удзел у дэкадзе па прафілактыцы суцыідальных паводзін "Мы патрэбны адзін аднаму"
У рамках агульнашкольнай дэкады па прафілактыцы суцыідальных паводзін "Мы патрэбны адзін аднаму" вучні нашага класа прынялі ўдзел у дзелавой гульні "Ты не адзін". Падчас гульні вучні вучыліся аналізаваць свае магчымасці і пераадольваць цяжкасці ў жыццёвых сітуацыях, вучыліся працаваць над сабой, знаходзілі адказы на праблемныя пытанні. Практыкаванні-трэнінгі "Камплімент", "Мае бацькі і родныя", "Мае сябры" дазвалялі вучням зразумець, што яны не адны, не адзінокі, што заўсёды побач з імі ёсць тыя, хто іх любіць, паважае, здольны дапамагчы і падтрымаць у розных жыццёвых сітуацыях.
Вынікам мерапрыемства стала сумеснае КТС: стварэнне пазітыўнага плаката "Жыццё павінна быць такім - рознакалярова-паласатым!"