Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Будучае пачынаецца сёння

Дата: 17 марта 2022 в 18:54, Обновлено 17 марта 2022 в 19:19
Автор: Корда С. С.
141 просмотр

17 сакавіка навучэнцы нашага класа прынялі ўдзел у агульнашкольным месячніку "У пошуках будучай прафесіі" па прафесійнай арыентацыі. 10 клас - гэта той час, калі неабходна ўсур'ёз задумацца кожнаму аб сваім будучым. І сёння ў ходзе інтэарактыўнай гутаркі навучэнцы класа актыўна разважалі аб сваім будучым, аб важнасці правільнага выбару прафесіі, вучыліся размяжоўваць паняцці "прафесія", "спецыяльнасць", "кваліфікацыя", "пасада".

Падчас мерапрыемства вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з прафесіямі, якія запатрабаваны ў наш час, лічацца прэстыжнымі і моднымі; успомнілі пра "важныя" і "адважныя" прафесіі. Анкета "Хачу-магу-неабходна" дапамагла вучням разабрацца ў сваіх здольнасцях, схільнасцях і магчымасцях, што абавязкова неабходна ўлічваць пры выбары будучай прафесіі. 

Заключным момантам інтэрактыўнай гутаркі стала складанне асацыяцый да слова "прафесія".

П -паспяховасць

Р - радасць

А - адказнасць

Ф - фінансавая стабільнасць

Е - еднасць (адзінства)

С - самаразвіццё

<font face="times new roman, times, serif">І</font><font color="#000080" face="times new roman, times, serif"> - інтэлект</font>

<font face="times new roman, times, serif">Я</font><font color="#000080" face="times new roman, times, serif"> - яркасць жыцця!!!</font>

    

                   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.