Адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні"
Адзіны ўрок “Аб чым звоняць Хатыні ?”, які прайшоў 23 сакавіка ў нашым класе, быў прысвечаны трагедыі Хатыні. Гэтую жалобную дату Беларусь адзначае 22 сакавіка. Вучні разважалі аб тым, як данесці сёння чалавечы боль, сведкаў якога амаль не засталося, да новых пакаленняў.
Вучні ўспомнілі і падзяліліся ўражаннямі ад экскурсіі ў мемарыяльны комплекс "Хатынь", яі наведалі ў мінулым навучальным годзе. Аднадушна адзначылі, што гэта варта рабіць,бо мы, сённяшняе пакаленне, нясе адказнасць за гістарычную памяць.