Адзіная інфармацыйная гадзіна "Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь".
18 сакавіка ў 10 класе прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь". Вучні паглыбілі веды пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь як Асноўным законе. Падчас прагляду відэафрагментаў даведаліся пра гісторыю яе стварэння, асноўныя раздзелы, артыкулы. Звярнулі асаблівую ўвагу не толькі на правы грамадзян, але і абавязкі. Напрыканцы тэматычнага мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у аднайменнай пазнавальнай гульні з дэманстрацыяй мультымедыйнай прэзентацыі.