Дзень народнага адзінства ў Радуні
Дзень народнага адзінства 17 верасня сабраў усіх жыхароў раёна ў Радуні. І падстаў для гэтага нямала: гарадскому пасёлку споўнілася 635 год, ды і тутэйшы брэндавы фестываль народных традыцый і мастацтваў "кола сяброўства" дзясяты - юбілейны. Вось так са шматлікімі нагодамі і з'ехаліся ўсе ў геаграфічны цэнтр рэгіёна.
У раённым свяце прыняла ўдзел вучаніца нашага класа Уладзіслава Дайлідка - актыўная ўдзельніца сумесных мерапрыемстваў з Домам культуры і дасуга нашага аграгарадка.