Удзячнасць першадрукару
У гэтым годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Вучаніца нашага класа,
Пачабут Анастасія, прыняла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага завочнага конкурсу літаратурных работ юных паэтаў і празаікаў “Слова ў пераплёце” Насця прадставіла журы свой верш "Удзячнасць першадрукару".
Полацк старажытны,
Нібы мудры гусляр,
Песняй урачыстай
Славіць Скарыны дар.
Пакінуў ён навучанне,
Нам запавет святы –
Быць верным роднаму краю,
З Бібліяй жыць заўжды.
Прымі паклон наш, асветнік,
За КНІГУ – бясцэнны скарб.
Паклон табе, гуманіст і геній,
Вялікі наш першадрукар!
Прымі паклон наш, асветнік,
За вернасць, адданасць тваю!
І СЛОВА, што ў КНІЗЕ пакінуў.
У сэрцы сваім зберагу!
Чакаем вынікаў і спадзяемся, што творчае натхненне Насці заўважыць журы.