Чытаем класіку
11 мая ў актавай зале Воранаўскага дома творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы конкурс чытальнікаў "Жывая класіка". Ва ўзроставай катэгорыі ўдзельнікаў 5-6 класаў удзельнічала вучаніца нашага класа Карына Зінчанка. Карына чытала верш Пімена Панчанкі "Саша", які расказвае пра подзвіг юнага мсціўцы Сашы Тышкевіча ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Карына ўпершыню прымала ўдзел у такім конкурсе, аднак яе чытанне, выразнае і пранікненае, спадабалася слухачам і членам журы, які шчыра апаладыравалі дзяўчынцы. Карына, ты малайчына!