Рабі дабро, бо імя тваё - Чалавек!
У межах класнай гадзіны вучні пашырылі свае веды пра гуманіз і гуманнасць, міласэрнасць і валанцёрства. Разглядаючы жыццёвыя сітуацыі, высветлілі ролю дабрыні і міласэрнасці ў жыцці чалавека, грамадства. Тэст "Ці добры я?" дапамог кожнаму з вучняў убачыць свой асабісты характар, погляд на свае ўчынкі.
Завяршэннем класнай гадзіны стала выпрацоўка "Правілаў дабрыні".