Інфармацыйная гадзіна"Самы мілы вобраз матулі”.
У рамках правядзення Тыдня маці “Мама, імя тваё я нясу праз жыццё, як святло” у 4 класе была праведзена інфармацыйная гадзіна пад назвай “Самы мілы вобраз матулі”. За круглым сталом навучэнцы класа даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, пагулялі ў гульню “Чароўныя словы для матулі”, прыдумвалі самыя крэатыўныя ідэі віншаванняў. Кожны падрыхтаваў вельмі цікавае паведамленне пра сваю каханую маму. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў пачуцця любові, павагі, удзячнасці да Маці.