Адзіны інфармацыйны час
У 4 класе прайшоў Адзіны інфармацыйны час "Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы". Юныя грамадзяне абмеркавалі свае правы і абавязкі, даведаліся пра тое, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 1994 года, са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах. Гэта асноўны Закон нашай дзяржавы. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, выхаванню пачуцця гонару за гістарычнае мінулае і сучасныя дасягненні Рэспублікі Беларусь.