Шлях у навуку
Вы нiколi не задумвалiся пра тое, адкуль у рэк такiя назвы? Наколькi яны прыгожыя i незвычайныя, настолькi ж i абсалютна незразумелыя... На паседжаннях філалагічнай секцыі школьнага навуковага таварыства "Эўрыка" вучні зацікавіліся: адкуль у рэк такiя незвычайныя і незразумелыя назвы Біоста, Гіля, Іска, Котра?Разгадаць іх аказалася не так ужо і проста. Больш за ўсё даследчай працай захапілася Іванч Аляксандра, вучаніца 9 класа. Пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Квецень В.Ч. яны знаёміліся з артыкуламі па тэме даследавання, працавала са шматлікімі слоўнікамі... І вынікам плённай працы стала паспяховае выступленне Аляксандры на абласным этапе навукова-практычнай канферэнцыі "Крыштальная альфа" 29 кастрычніка. Аляксандра атрымала Даплом І ступені. У хуткім часе ёй давядзецца выступаць на рэспубліканскім конкурсе даследчых работ у снежні. Дарэчы яна ўжо мае пэўны вопыт: даследчыцкай дзейнасцю займаецца з 7 класа, займала прызавыя месцы на розных узроўнях. Спадзяемся фартуна і на гэты раз усміхнецца ёй!