Урок-спектакль
У даўніну на святыя Каляды разам з калядоўшчыкамі па вёсках і мястэчках вандраваў незвычайны лялечны тэатр, які на Беларусі называлі батлейкай. Дзякуючы самаробным лялькам можна было ўбачыць Хрыстова нараджэнне, а таксама жорсткага цара Ірада, які хацеў забіць маленькага Сына Божага, за што і трапіў у пекла з кіпучай смалою...
На ўроку беларускай літаратуры вучні 6 класа разам з настаўнікам Квецень В.Ч. паспрабавалі стварыць спектакль па п'есе "Цар Ірад". Яны старанна падрыхтавалі касцюмы, размеркавалі ролі. ... І пасля слоў настаўніка "Занавес адчыняецца", пачалося дзеянне. Вучні акунуліся ў "тэатральную" атмасферу. Кожны стараўся перад характар героя, пачуцці.
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/Jlky_wB5zEE" width="560"></iframe>