Курыць - гэта модна ці шкодна? Правільна зрабі свой выбар!
У рамках абласной акцыі "Здзейсні свае мары. Без шкодных звычак жыццё пражыві!" вучні 11 класа прагледзелі відэаролік па фарміраванні здаровага ладу жыцця і абмяняліся думкамі па пытанні: "Курыць - гэта модна ці шкодна?" Старшакласнікі прыйшлі да агульнай высновы, зрабіўшы свой выбар, што марнаваць сваё жыццё дзеля модных звычак зусім не варта. Наперадзе ў іх столькі цікавага, новага! Новыя мары, новыя планы, задумкі... каханне, сям'я, кар'ера... Вось дзеля чаго варта жыць!