"Актуальныя даследаванні"
Пад такім загалоўкам у "Настаўніцкай газеце" выйшла публікацыя пра дасягненні лепшых даследчыкаў з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, якія прымалі ўдзел у VI Абласным конкурсе даследчых работ "Крыштальная Альфа". Лаўрэатамі конкурсу сталі 108 навучэнцаў. Прыемна чытаць радкі пра поспехі нашай навучэнкі. Цытуем: "... Дыплома І ступені ў катэгорыях "Беларуская мова", "Гісторыя" і "Геаграфія" ўдастоены прадстаўнікі Воранаўскага раёна. Навучэнка Жырмунскай сярэдняй школы Кацярына Машкова за работу "Мікратапанімія вёсак Жырмунскага сельскага Савета Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці"..." У лютым наступнага года Кацярына ў складзе каманды Гродзенскай вобласці прыме ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе даследчых работ. Падрабязней можаце пазнаёміцца з матэрыялам у "Настаўніцкай газеце" за 28 лістапада 2015 года ў №140 (с.19).