Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

4 снежня - Міжнародны дзень чытання паэмы Я.Коласа "Сымон-музыка"

Дата: 4 декабря 2015 в 11:20, Обновлено 4 декабря 2015 в 13:24
Автор: Корда С. С.
574 просмотра

4 снежня 2015 года вучні школы далучыліся да сацыяльна-культурнай акцыі “Міжнародны дзень чытання паэмы Я.Коласа “Сымона-музыка”.
Знакамітая паэма Я. Коласа ўжо 90 гадоў натхняе маладыя таленты на творчыя пачынанні. Сімвалічна, што юбілей выдатнага твора адзначаецца ў Год моладзі, бо гэтую паэму Пясняр прысвяціў менавіта беларускай моладзі, адрасаваў людзям з чулай, добрай і ўражлівай душой.
Рамантычная паэма пра хлопчыка-музыку часткова перакладзена на рускую, балгарскую, казахскую, англійскую, украінскую, іспанскую і польскую мовы. Але на якой бы мове не гучалі Коласавы радкі, пры чытанні паэмы разумееш, што сапраўднае мастацтва з’яўляецца толькі тады, калі ёсць творчая асоба мастака, здольная выстаяць перад усімі цяжкасцямі жыцця і не згубіць свайго таленту, а знайсці яму прымяненне.
На працягу Дня чытання паэмы Я.Коласа вучні школы абменьваліся паштоўкамі з урыўкамі з паэмы, перачытвалі старонкі знакамітага твора, прагледзелі і абмеркавалі спектакль “Сымон-музыка” рэжысёра Н. Дацэнка народнага маладзёжна-драматычнага тэатра “Гродзенская надзея”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.