Перамога ў ХІІ абласнога конкурсу (канферэнцыі) работ даследчага характару "Крыштальная Альфа-2020"
3 лістапада 2020 года стартаваў XII абласны конкурс (канферэнцыя) даследчых работ па вучэбных прадметах навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі "Крыштальная Альфа-2020".
У першы дзень канферэнцыі было прадстаўлена 60 даследаванняў па вучэбных прадметах "Руская літаратура», «Беларуская мова», «Хімія», «Гісторыя Беларусі», "Сусветная гісторыя".
Канферэнцыя праходзіла ў онлайн-фармаце. Працы і іх прадстаўленне ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі навукоўцы, выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, метадысты Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Даказаць свой пункт гледжання, прадстаўлены ў даследчай працы ў ходзе дыскусіі, адказваючы на пытанні журы, змог вучань 11 класа нашай установы адукацыі Уладзіслаў Юхневіч. Уладзіслаў прадстаўляў вынікі плённай працы сумесна з кіраўніком настаўнікам беларускай мовы і літаратуры В.Ч. Квецень па тэме "Дынаміка развіцця антрапанімічнай прасторы беларускай народнай і літаратурнай казкі ў лінгвакультуралагічным аспекце (на прыкладзе чарадзейна-фантастычных казак).
Уладзіслаў у секцыі "Беларуская мова" стаў адным з лепшых даследчыкаў, заняўшы 2 месца сярод 15 удзельнікаў. Ён будзе мець гонар прадстаўляць вынікі даследавання на Рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару.
Віншуем Улада і жадаем поспехаў надалеё!