Тыдзень АБЖ
З мэтай прывіцця цікавасці да прадмета АБЖ з 9 па 14 лістапада ў нашай школе праходзіў тыдзень АБЖ. Для вучняў былі арганізаваны розныя па форме правядзення мерапрыемствы: урокі-практыкумы, прагляд і абмеркаванне фільмаў, конкурсы малюнкаў, разгадванне крыжаванак і загадак, спаборніцтвы знаўцаў АБЖ.
У час правядзення тыдня вучні распаўсюджвалі памяткі “Мая бяспека ў школе”, праглядзелі навучальныя відэаролікі “Мой шлях у бяспеку”, знаёміліся з правіламі карыстання і складам вогнетушыцеля ў ходзе практыкума, правіламі паводзін падчас эвакуацыі. Усе навучэнцы 2-5 класаў прынялі ўдзел у хвілінках бяспекі : ”Асцярожна!Лекі ў хаце”, “Я – пешаход”, “Стань заметней у цемры”.
Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах. Падводзячы вынікі тыдня, называем самых актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў. У конкурсе крыжаванак "Увага! Дарога" перамогу атрымалі Шадура Антон (4 клас), Шадура Павел (5 клас), у конкурсе загадак пераможцамі сталі Шылабрыт Карына (2 клас), Бурак Караліна (3 клас), Нявера Мікіта ( 3 клас), у конкурсе малюнкаў "Небяспека вакол нас" перамогу атрымалі: Брашавец Дзям'ян (3 клас), Улд Марыам (5 клас).