Квіз "Вандроўка па Беларусі" для 8,10,11 класаў
У шосты школьны дзень каманды 8,10,11 класаў прынялі ўдзел у квізе "Вандроўка па Беларусі", падчас якога неабходна было прайсці 5 тураў: бліц-апытанне, тэставае заданне, "назаві прадмет па малюнку", "майстар перакладу", "інтэрактыўная віктарына". Удзельнікі цудоўна справіліся з заданнямі, аднак сцвярджалі, што
з некаторымі фактамі пра нашу краіну пазнаёміліся ўпершыню. Пераможцамі квізу (з невялікім адрывам у 3 балы) стала каманда "Квізёры" 11 класа. Віншуем!