Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

6 школьны дзень 20.02

Дата: 20 февраля 2021 в 13:14, Обновлено 24 февраля 2021 в 10:01
Автор: Корда С. С.
165 просмотров

Шосты школьны дзень 20 лютага прайшоў пад агульнай назвай “Дзень мужнасці”. У 3 класе была арганізавана праца цуда-майстэрні "Падарунак абаронцу Айчыны", у якой усе навучэнцы з захапленнем і стараннасцю працавалі над вырабам падарункаў для татаў, дзядуляў і брацікаў.

У 4 класе працавала творчая майстэрня "З Днём абаронцы Айчыны", дзе было прапанавана вырабіць сваімі рукамі паштоўкі.

У  5 класе створана прэзентацыя "Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць". Вучні пазнаёміліся з прафесіяй вайскоўца, даведаліся пра армію, пра роды войскаў, пра асаблівасці ваеннай службы, абмеркавалі ролю абаронцаў Айчыны ў гісторыі нашай Радзімы.

Шасцікласнікі правялі конкурсную праграму "Рыцар-2021". Хлопчыкі прадэманстравалі спрыт, кемлівасць, а таксама паўдзельнічалі ў конкурсе прычосак. У прамежку паміж конкурсамі дзяўчынкі выступілі з танцавальнымі нумарамі, выканалі прыпеўкі, песні.

Вучні 7 класа падрыхтавалі конкурсна-віншавальную праграму "Багатырскія пацешкі". Дзяўчаты падрыхтавалі для хлопчыкаў конкурсы на спрытнасць, кемлівасць, шпаркасць рэакцыі і самі выступілі ў ролі вядучых. Пасля падвядзення вынікаў, усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі сувенірамі.

Самыя старэйшыя хлопцы школы – адзінаццацікласнікі – прынялі ўдзел у віктарыне-конкурсе “Я б у армію пайшоў”. Хлопцы змагаліся ў хуткім вызначэнні мадэлей самалётаў, танкаў і іншай ваеннай тэхнікі, адказвалі на пытанні віктарыны, спаборнічалі ў “снайперскіх” навыках і інш.

Працай відэасалона "Каб мова родная гучала", прысвечанага беларускім пісьменнікам - юбілярам, завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Валанцёры працягвалі ўдзел у акцыі “Забота”.

фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.