Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

Дата: 24 февраля 2021 в 21:40, Обновлено 24 февраля 2021 в 21:58
Автор: Корда С. С.
186 просмотров

24–25 лютага 2021 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі праходзіць заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Грамадазнаўства», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі». Мерапрыемства праводзіцца ў рэжыме анлайн на платформе Zoom. 24 лютага конкурсныя іспыты праходзілі па секцыях «Лінгвістыка» (вучэбны прадмет «Беларуская мова») і «Літаратуразнаўства» (вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»). У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі – пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу – з усіх рэгіёнаў краіны. Гродзенскую вобласць на канферэнцыі прадстаўляў вучань нашай школы Юхневіч Уладзіслаў з работай "Дынаміка развіцця антрапанімнай прасторы беларускай народнай і літаратурнай казкі ў лінгвакультуралагічным аспекце (на прыкладзе чарадзейна-фантастычных казак). Кіраўнік работы Квецень Валянціна Чаславаўна, настаўнік беларускай мовы і літратуры. Віншуем Уладзіслава і Валянціну Чаславаўну з перамогай (дыплом 1 ступені).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.