6 школьны дзень 27.02.2021 - Дзень экалагічнай беражлівасці
У першым класе прайшоў майстар-клас «Цуды з адходаў». Для вырабу працавітых божых каровак першаклашкі выкарыстоўвалі пластыкавыя бутэлькі. Такімі маленькімі жучкамі мы будзем вясной упрыгожваць свой двор. Усе вырабы атрымаліся яркія і арыгінальныя!
У другім класе адбылася тэатралізацыя “У гасцях у лясных гномаў”. Дзеці былі размеркаваны па ролях, для іх падрыхтаваны маляўнічыя маскі. Тэатраізацыя прайшла з вялікай цікавасцю. З яе дзеці даведаліся, што і лясныя жыхары ўмеюць сябраваць і дапамагаць адзін аднаму.
Трэці клас арганізаваў выставу малюнкаў “Дапаможам птушкам” з мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў да пытанняў вывучэння і аховы птушак.
З мэтай абуджэння цікавасці да вывучэння прыроды і экалогіі праведзена экалагічнае лато “Ведай і беражы родную прыроду” у 4 класе. Дзеці ўспомнілі законы аховы прыроды і склалі запаведзі юных аматараў прыроды.
У 5 класе адбылося мерапрыемства “Па старонках Чырвонай кнігі», на якім прайшло азнаямленне са зместам Чырвонай кнігі, з раслінамі і жывёламі, якім пагражае небяспека знікнення.
Вучні 7 класа стварылі газетны канструктар “Па старонках Чырвонай кнігі». У рамках мерапрыемства вучні выступілі ў ролі карэспандэнтаў. Кожны працаваў над артыкулам аб рэдкіх і знікаючых відах раслін і жывёл.
11 і 9 класы выпусцілі анлайн-газету “Зямля наш агульны дом”. На яе старонках прадстаўлены найпрыгажэйшыя і ўнікальныя месцы на планеце і ў нашай роднай Беларусі, а таксама пералічаныя найбольш важныя правілы прыродакарыстання, якія павінен ведаць і выконваць кожны – бо зямля наш агульны дом. З газетай можна азнаёміцца на старонцы 11 класа.