6 школьны дзень - Дзень здароўя
Выхаваўчыя мерапрыемствы НПК у гэтую суботу прайшлі ў межах традыцыйнага дня здароўя.
У рамках 6-га школьнага дня вучні 1 класа наведалі мульт-салон "За здароўем да цётачкі Савы", дзе замацавалі веды аб правілах здаровага ладу жыцця.
У 2 класе прайшла гадзіна спартыўных і рухомых гульняў «Сцяжынкамі здароўя». Дзеці не толькі пагулялі ў гульні, якія ўжо ведаюць - "Вугалкі", "У мядзведзя ў бары", а і вывучылі новыя - "Кружева”, "Рыбкі".
Гульня-віктарына "Калі хочаш быць здаровым" прайшла ў 3 класе. Пытанні віктарыны былі складзеныя так, каб праверыць і замацаваць веды навучэнцаў аб правілах здаровага ладу жыцця. Аб правільным харчаванні, рэжыме дня і асабістай гігіене дзеці чуюць не ў першы раз. Але гэта тая тэма, якой трэба надаваць пастаянную ўвагу.
З мэтай далучэння да здаровага ладу жыцця ў 4 класе прайшла відэапрэзентацыя "Балада пра здароўе". Выхаванцы яшчэ раз пераканаліся, што здароўе для чалавека – самая галоўная каштоўнасць.
У ходзе дыскусіі "Здаровы будзеш – усё здабудзеш", якая прайшла ў 5 класе, удзельнікі прыйшлі да высновы, што здароўе – неацанімае багацце ў жыцці любога чалавека. Таксама дзеці адказвалі на пытанні віктарыны "Лекавыя расліны", паўдзельнічалі ў конкурсе "Падбяры слова", дзе неабходна было падабраць як мага больш слоў, якія маюць дачыненне да здаровага ладу жыцця, праявілі кемлівасць пры разгадванні загадак.
У 6 класе прайшоў конкурс малюнкаў і прэзентацый на тэму «Партрэт здаровага чалавека». Навучэнцы прадэманстравалі свае працы і пракаментавалі, што значыць для іх "здаровы чалавек". Рабяты прыйшлі да высновы, што здаровы чалавек той, хто займаецца спортам, вядзе здаровы лад жыцця, правільна сілкуецца і інш.
У ходе працы навучальнай пляцоўкі “Пяць крокаў да здароўя" 7 класа дзеці атрымлівалі практычныя навыкі па авалоданні спосабамі падтрымання здаровага ладу жыцця. Вядучымі блокаў мерапрыемства былі самі навучэнцы.
У 9 класе ў рамках дня здароўя прайшла інтэлектуальная гульня "Маё здароўе – здароўе нацыі". Гульнявая праграма прайшла вельмі цикава і займальна. Дзеці змаглі прадэманстраваць свае веды, праявіць творчасць і фантазію. Перамагла каманда "СпортЮность" (капітан Дайлідка Уладзіслава).
Навучэнцы 11 класа ўдзельнічалі ў мерапрыемстве "Маё здароўе ў маіх руках". Яны прыгадалі асноўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця, паўдзельнічалі ў займальнай віктарыне, такім чынам стварыўшы вусны часопіс, а таксама папрактыкаваліся ў правільным выкананні ранішняй гімнастыкі.