Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

6 школьны дзень 20 сакавіка - Дзень жыццёвага выбару

Дата: 22 марта 2021 в 01:25, Обновлено 22 марта 2021 в 01:32
Автор: Корда С. С.
152 просмотра

Дню жыццёвага выбару былі прысвечаны выхаваўчыя мерапрыемствы шостага школьнага дня 20 сакавіка.
Вучні 1 класа пабывалі на экскурсіі ў аддзяленні паштовай сувязі аг.Жырмуны, дзе пазнаёміліся з працай паштальёна. Свае ўражанні і эмоцыі ад убачанага дзеці пазней выразілі ў сваіх малюнках “Свет прафесій вачыма дзяцей!”
Другакласнікі пабывалі ў віртуальнай тэлестудыі на ток-шоу «Мой выбар і мая свабода". У цікавай форме выхаванцы даведаліся, што могуць выбраць любую прафесію, якая ім падабаецца, але для гэтага патрэбныя веды. Таксама дзеці абмеркавалі, якія якасці асобы патрэбныя, каб дасягнуць поспеху ў абранай прафесіі.
З мэтай пашырэння кругагляду навучэнцаў у прафесійнай арыентацыі, азнаямлення навучэнцаў з прафесіямі мінулага, сучаснасці і меркаванымі прафесіямі будучыні рабяты 3 класа падарожнічалі ў свеце прафесій.
У 4 класе мерапрыемства прайшло ў форме жывой газеты "Правільны выбар – твая будучыня". Навучэнцы пазнаёміліся з асаблівасцямі выбару прафесіі на сучасным этапе. Патлумачылі якія фактары ўплываюць на выбар будучай прафесіі.
У 5 класе прайшла конкурсная праграма "Здаровым быць – гэта здорава!». У ёй прымалі ўдзел дзве каманды «Вітамінкі» і «Небалейкі». Дзеці паўдзельнічалі ў розных конкурсах, у ходзе якіх паказалі свае веды па здароваму ладу жыцця, праявілі фантазію, кемлівасць, творчыя здольнасці. З невялікім адрывам перамогу атрымала каманда «Вітамінкі».
У 6 класе прайшла гульнявая праграма "Лабірынт прафесій". Вучні выконвалі розныя заданні на вызначэнне тыпаў прафесій, адгадвалі назвы прафесіі па прыказках, прымаўках і ўрыўках з песень. А заключным заданнем праграмы была дэманстрацыя любімых прафесій.
Прагляд і абмеркаванне сацыяльных ролікаў «Выбар за табой!» адбыўся ў 7 і 8 класе. Цікавыя сюжэты прымусілі выхаванцаў задумацца пра важныя жыццёвыя тэмы: выбар сяброў, жыццёвых прыярытэтаў, ладу жыцця, навучальнай установы, спадарожніка жыцця. Дзеці выказалі свае меркаванні з нагоды прагледжаных відэасюжэтаў, абмеркавалі ўчынкі герояў, далі дзейсныя парады.
Каўчынг у 9 класе "Як зразумець сябе і ўвесь свет" дапамог вучням разабрацца ў сваім унутраным "я". Практыкаванні былі накіраваны на фарміраванне ўмення выяўляць у сваім характары станоўчыя і адмоўныя рысы, рабіць самаацэнку ўчынкам і паводзінамі. Тэставыя малюнкавыя заданні адкрылі вучням іх новыя рысы характару, падказалі, як змяніць сябе.
Вучні 11 класа прынялі ўдзел у ток-шоу "Будучыня залежыць ад мяне". На дадзеным мерапрыемстве навучэнцы абмеркавалі асаблівасці выбару прафесіі, асноўныя памылкі пры выбары прафесіі, азнаёміліся з самымі актуальнымі спецыяльнасцямі ў сучасным свеце.
У шосты школьны дзень завяршылася антынаркатычная акцыя “Місія – жыць!”. Дэпутат Маладзёжнага парламента Святловіч Дар’я і прадстаўнікі ГА БРСМ і валанцёраў 10 класа распаўсюдзілі створаныя педагогам сацыяльным Корда А.С. брашуры для бацькоў “Горкія плады “салодкага” жыцця”, а таксама памяткі для падлеткаў “Моладзь супраць!”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.