Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

6 школьны дзень 27.03.2021 - Дзень фінансавай пісьменнасці

Дата: 27 марта 2021 в 12:44, Обновлено 27 марта 2021 в 13:10
Автор: Корда С. С.
139 просмотров

У шосты школьны дзень 27 сакавіка дзеці пашыралі веды па фінансавай пісьменнасці.
Так падчас практыкума "Краіна грошай" вучні 3 класа даведаліся, чаму людзі вынайшлі грошы, даведаліся пра гісторыю ўзнікнення грошай і іх віды. Было вялікім здзіўленнем і адкрыццём даведацца пра тое, што першыя грошы замянялі хатнія жывёлы, затым з'явіліся іншыя эквіваленты - ракавінкі, зубы сабак, пушныя звяркі. Таксама школьнікі даведаліся аб тым, калі і дзе з'явіліся першыя грошы з каштоўных металаў. А галоўнае, у ходзе абмеркавання хлопцы падзяліліся сваімі думкамі пра тое, якую ролю грошы адыгрываюць у жыцці чалавека, як лепш імі карыстацца.
Вучні 2, 5, 7 класаў паўдзельнічалі ў фінансавай гульні "Личное и наличное", дзе ўявілі сябе першабытнымі людзьмі і зрабілі бартэр "мамантаў" на "рыбу", затым пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення металічных і папяровых грошай, пазнаёміліся з панняццем фінансавай свабоды і шляхамі яе дасягнення.
У 6 класе прайшло мерапрыемства «Знаўцы фінансавай пісьменнасці». Дзеці пазнаёміліся з складнікамі дзяржаўнага і сямейнага бюджэту. А таксама палічылі даход і выдаткі сям'і.
Навучэнцы 11,9,8 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні «Эканоміка ў нашым жыцці". На дадзеным мерапрыемстве выхаванцы пазнаёміліся з рознымі відамі грошай і асаблівасцямі іх выкарыстання, рацыянальным выкарыстаннем сямейнага бюджэту, абмеркавалі неабходныя кампетэнцыі эканамічна паспяховага чалавека.
Завяршальным мерапрыемствам шостага дня стала агульнашкольная экалагічная акцыя "Дамамажы птушкам".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.