6 школьны дзень 10.04 - Дзень здарoўя
Шосты школьны дзень 10 красавіка быў прысвечаны дню здароўя і карыснаму правядзенню вольнага часу.
Вучні першага класа пабывалі на тэматычнай экскурсіі "Чароўнасць вясновага лесу", падчас якой паназіралі за зменамі ў прыродзе пасля яе абуджэння, а таксама пагулялі ў свае любімыя рухомыя гульні.
Вучні 5,6 класаў правялі гадзіну спорту.
Вучні 7-8 класаў частку вольнага часу аддалі адпрацоўцы элементарных навыкаў аказання першай дапамогі.
На заканчэнні шостага школьнага дня ўсіх вучняў чакала незвычайнае мерапрыемства - конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі. Загадзя падрыхтаваныя прадстаўнікі кожнага класа дэкламавалі вершы. Выканаўцам удалося праз выразнасць слова, праз міміку, жэсты, інтанацыю данесці прыгажосць беларускага слова і глыбокі сэнс саміх твораў. Прыемным
дадаткам да конкурсу стала музычнае выступленне адзінаццацікласіка Юхневіча Уладзіслава і дзяўчат з 9 класа. Не засталіся без увагі і самі гледачы. Ім было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе на хуткае вымаўленне скорагаворк.
Вынікам жа конкурсу стала перамога Няверы Мікіты з 3 класа і Венцкевіч Мілены з 10-га.
Як праходзілі мерапрыемствы, глядзіце ў фотаальбомах.