Удзельнікі тэлеперадачы "Наперад у мінулае"
27 студзеня вучні нашай школы Нявера Максім і Дайлідка Уладзіслава разам з работнікамі Жырмунскага ЦКіД прынялі ўдзел у паказе народнага мясцовага абрада "Запусты" у рамках тэлепраграмы «Наперад у мінулае». Гэта праграма, прысвечана спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача аб экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына і самабытныя абрады.
Будзем з нецярпеннем чакаць выхаду тэлеперадачы на экранах з удзелам нашых "артыстаў"!
Паглядзець адну з такіх перадач вы можаце па спасылцы:
https://www.youtube.com/watch?v=JIrEVAiV9K8&list=RDCMUCyLsvwRuXDmGS_l8uF_oCbw&index=1