Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Месячнік па прафарыентацыі «У пошуках будучай прафесіі»

Дата: 27 февраля 2022 в 14:11, Обновлено 20 марта 2022 в 23:10
Автор: Корда С. С.
204 просмотра

Разабрацца ў сабе і правільным выбары будучай прафесіі навучэнцы нашай установы змогуць падчас правядзення месячніка прафарыентацыі, які пройдзе пад лозунгам "У пошуках будучай прафесіі" з 1 па 31 сакавіка 2022 года. На працягу месяца вы зможаце прыняць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах: творчай выставе «Я аб'яўляю сваёй справай...», фота-прэзентацыі «Выдатных прафесій на свеце не злічыць, І кожнай прафесіі хвала і гонар», квэст-гульні "Прафесія ў чамаданчыку" і іншыя. З планам правядзення можна пазнаёміцца тут.

<iframe allow="autoplay" height="480" src="https://drive.google.com/file/d/1qMoEOfRVXj6K_Vfw0snjyN6qTXhOtTEr/preview" width="800"></iframe>

10 клас

Інтэрактыўная гутарка "Будучае пачынаецца сёння"

17 сакавіка навучэнцы нашага класа прынялі ўдзел у агульнашкольным месячніку "У пошуках будучай прафесіі". 10 клас - гэта той час, калі неабходна ўсур'ёз задумацца аб сваім будучым. І сёння ў ходзе інтэарактыўнай гутаркі навучэнцы класа актыўна разважалі аб сваім будучым, аб важнасці правільнага выбару прафесіі, вучыліся размяжоўваць паняцці "прафесія", "спецыяльнасць", "кваліфікацыя", "пасада".

Падчас мерапрыемства вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з прафесіямі, якія запатрабаваны ў наш час, лічацца прэстыжнымі і моднымі; успомнілі пра "важныя" і "адважныя" прафесіі. Анкета "Хачу-магу-неабходна" дапамагла вучням разабрацца ў сваіх здольнасцях, схільнасцях і магчымасцях, што абавязкова неабходна ўлічваць пры выбары будучай прафесіі. 

Заключным момантам інтэрактыўнай гутаркі стала складанне асацыяцый да слова "прафесія".

П -паспяховасць

Р - радасць

А - адказнасць

Ф - фінансавая стабільнасць

Е - еднасць (адзінства)

С - самаразвіццё

<font face="times new roman, times, serif">І</font><font face="times new roman, times, serif"> - інтэлект</font>

<font face="times new roman, times, serif">Я</font><font face="times new roman, times, serif"> - яркасць жыцця!!!</font>

                                     

2 клас

Экскурсія на вытворчасць  “Крок у прафесію Бібліятэкар”

У рамках месячніка па прафарыентацыі "У пошуках будучай прафесіі" 4 сакавіка навучэнцы 2 класа здзейснілі экскурсію у Жырмунскую сельскую інтэграваную бібліятэку, дзе пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Дзеці з цікавасцю слухалі расказ пра работу і абавязкі бібліятэкара, пазнаёміліся з выставай  кніг, змаглі выбраць сабе цікавую кнігу для чытання.

                           

6 клас

Экскурсія на вытворчасць  “Крок у прафесію Паштальён”

(аддзяленне  сувязі аг. Жырмуны)

11 сакавіка вучні прынялі ўдзел ў  экскурсіі на паштовае аддзяленне сувязі аг. Жырмуны. Вучні пазнаёміліся з прафесіямі людзей, якія працуюць на пошце. Начальнік паштовага аддзялення Кузюк Наталля Уладзіміраўна правяла змястоўную і цікавую экскурсію.   Пазнаёміла вучняў з асаблівасцямі працы паштовых работнікаў,  расказала аб відах паштовых адпраўленняў, правілах іх афармлення.

               

9, 11 класы

Гутарка - практыкум «Дарогі, якія мы выбіраем»

З мэтай прафесійнай арыентацыі 07.02 была праведзена гутарка-практыкум «Дарогі, якія мы выбіраем». Выбар прафесіі, прафесійнае самавызначэнне - гэтыя спалучэнні ўсё часцей гучаць у жыцці выпускнікоў. І нядзіўна. Наперадзе засталося ўсяго няпоўных тры месяцы. Усе ўжо ведаюць адказы на пытанні: кім быць? Як адаптавацца ў гэтым жыцці? Як прыняць, нарэшце, канчатковае рашэнне па адным з найважнейшых пытанняў жыцця? Чаму ж так хвалюе гэтая праблема выбару? Вядучая ўзяла інтэрв'ю ва ўсіх удзельнікаў сустрэчы                                                                               

Адказы вучняў гучалі прыблізна так:

-Клебан К.- Выбар прафесіі - адно з самых галоўных рашэнняў у маім жыцці, таму што ён з'яўляецца асновай самасцвярджэння ў грамадстве.

-Орсік Д.- Выбар прафесіі - гэта не проста "кім быць", гэта і выбар прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы, гэта і вызначэнне будучага кола зносін, стылю жыцця і, магчыма, усяго свайго лёсу.

 - Нявера М.- Мы фармуем у сябе пэўныя прафесійныя намеры. Я зрабіў свой выбар ужо да 14 год. У сувязі з гэтым у мяне адбылася пераацэнка і ўсёй маёй навучальнай дзейнасці. Я арыентуюся на  больш стараннае вывучэнне тых прадметаў, якія мне неабходны для набыцця будучай прафесіі.

       

4 клас

У рамках месячніка па прафарыентацыі "У пошуках будучай прафесіі" 17 сакавіка навучэнцы 4 класа здзейснілі экскурсію ў  Жырмунскую сельскую інтэграваную бібліятэку, дзе пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Работнік бібліятэкі гасцінна сустрэла навучэнцаў і прапанавала здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг. Дзеці з вялікай цікавасцю  слухалі расказ бібліятэкара. Яна пазнаёміла дзяцей з калекцыяй кніг, часопісаў, успомнілі аб правільным абыходжанні з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў чытальнай зале. Даведаліся па якім прынцыпе яны размяшчаюцца ў бібліятэцы, што больш любяць чытаць дзеці. Экскурсія зрабіла на іх вялікае ўражанне. Вельмі важна далучаць дзяцей да кніжнай культуры, выхоўваць дапытлівага, пісьменнага чалавека

8 клаc

Вусны часопіс "Прафесійны лікбез"

З мэтай стварэння ўмоў для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў,  павышэння кампетэнтнасці ў пытанні выбару будучай прафесіі, пашырэння ўяўлення аб сучасных прафесіях праведзены вусны часопіс "Прафесійны лікбез". У ходзе яго правядзення навучэнцы высвятлялі сутнасць прафесійных тэрмінаў, спрабавалі  адказаць на пытанне, чаму многія маладыя людзі памыляюцца пры выбары прафесі,  шукалі формулу свядомага выбара прафесіі, пабывалі на "ярмарцы прафесій, дзе пазнаёміліся з сучаснымі прафесіямі і паспрабавалі вызначыць, якімі якасцямі павінен валодаць спецыяліст гэтай прафесіі.

           

1 клас

Мастацкі салон "Свет прафесій вачыма дзяцей"

З мэтай узбагаціць веды навучэнцаў  аб розных прафесіях у рамках класнай гадзіны прайшоў мастацкі салон "Свет прафесій вачыма дзяцей". На працягу занятка навучэнцы выяснілі, што такое прафесія, пачулі многа інфармацыі аб розных прафесіях. Зацікавілі ўсіх гульня "Загадкі аб прафесіях", тэст "Хто чым займаецца", заданне "Хто так гаворыць?". Завяршыўся занятак маляваннем людзей тых прафесій, якія першакласнікі мараць асвоіць у будучым.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.