Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сцяжынкамі бацькаўшчыны: паход у в. Пяткаўшчына

Дата: 24 июня 2022 в 09:36, Обновлено 24 июня 2022 в 09:52
Автор: Корда С. С.
110 просмотров

23 чэрвеня навучэнцы 9, 11 класаў сонечным ранкам накіраваліся за 5 кіламетраў у паход у суседнюю вёску Пяткаўшчына. Як сведчаць матэрыялы архіўных крыніц, вёска Пяткаўшчына , як і Жырмуны − адна з найстаражытнейшых у Воранаўскім раёне. Гісторыя яе звязана з імем пана Ляскоўскага. Сёння на сучаснай тэрыторыі гэтай невялічкай вёсачкі захаваліся рэшты былых панскіх уладанняў, аб якіх сведчаць назвы, што захаваліся ў памяці мясцовых жыхароў: Галынка, Ліпавая дарога, Млын, Кузня і інш. І сёння на Старым возеры, якое, паводле звестак мясцовых старажылаў, калісьці было выкапана па загадз пана, цвітуць белыя гарлачыкі. Гэтыя кветкі быццам аднекуль прывёз пан і пасадзіў у возеры...
Цікавымі былі размовы з мясцовым насельніцтвам падчас паходу: яны ўзбагацілі нашы веды пра малую радзіму, прыдчынілі нязведаныя старонкі гісторыі роднага краю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.