Дзелімся вопытам
17 лютага ў нашай установе адукацыі адбылося паседжанне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу навучальных заняткаў па беларускай мове і літаратуры". Настаўнікі школы Квецень Валянціна Чаславаўна, Шадура Таццяна Уладзіміраўна падзяліліся вопытам, прадэманстравалі цікавыя прыёмы і метады рэалізацыі ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета.