Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 20 февраля 2023 в 11:07, Обновлено 29 марта 2023 в 11:23
Автор: Корда С. С.
143 просмотра

З 20 по 25 лютага ва ўстанове адукацыі пройдзе Тыдзень роднай мовы "Любіце, ведайце і шануйце родную мову". Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах Тыдня.

20 лютага (панядзелак) на школьнай лінейцы быў аб'яўлены старт традыцыйнай акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". Дадзеная падзея нагадала слухачам аб важнасці захавання ў свеце моўнай разнастайнасці, праблеме якой і прысвечаны Міжнародны дзень роднай мовы (21 лютага). Прадстаўнікі класаў разам прачыталі верш-прызнанне роднай мове. А каб лягчэй было размаўляць па-беларуску, вучні школы прыгадалі некаторыя словы школьнай лексікі падчас калектыўнай гульні.

21 лютага (аўторак) навучэнцы 3-5 класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Загадкі з роднай хаткі". Дзве каманды вучняў спаборнічалі ў веданні лексікі беларускай мовы. Колькі прыгожых, самавітых, мілагучных, родных беларускіх слоў прагучала ў паэтычных загадках! 

У гэты ж дзень навучэнцы 3-4 класаў пабывалі ў літаратурнай гасцёўні "У гасцях у часопіса "Вясёлка". "Пагарталі" старонкі любімага часопіса, пазнаёміліся з творчасцю беларускіх дзіцячых пісьменнікаў.

Педагогі ўстановы адукацыі і навучэнцы 11 класа праверылі сваё веданне беларускай мовы, прыняўшы ўдзел у юбілейнай 5 купалаўскай дыктоўцы "Ліст да Радзімы". У гэты ж дзень настаўнікі і вучні далучыліся да напісання штогадовага гродзенскага абласнога дыктанта, які пісаўся ў гэтым годзе па тэксце "Музейная гара"

22 лютага (серада) вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у інфарм-дайджэсце "Пазнай Беларусь". Навучэнцы ўзнавілі веды старонак гісторыі Радзімы, прагледзелі відэафрагменты аб развіцці беларускага грамадства. Цікавай была гульня-віктарына "Усё пра Беларусь!"

23 лютага (чацвер) навучэнцы 5-11 класаў сустрэліся на пляцоўцы мовазнаўцаў "Смак роднага слова". Падчас сустрэчы вучні спазналі лексічнае значэнне адметных, але незнаёмых для сучасных дзяцей беларускіх слоў (смаката, аблавуха, слодыч, трускаўкі і іншыя), спаборнічалі ў веданні беларускіх народных прыказак, выказвалі свае думкі пра родную мову, Радзіму. 

25 лютага (пятніца) адбыўся песенны марафон "Мова родная - мова модная", у якім навучэнцы змаглі адчуць меладычнасць, мілагучнасць і непаўторнасць  роднага слова, паспрабаваць свой песенны таленты.

Дашкольнікі і іх бацькі таксама прынялі ўдзел у Тыдні роднай мовы. У бацькоўскім кутку  змешчана інфармацыя “Размаўляйце на беларускай мове”. 24 лютага для выхаванцаў быў арганізаваны Вечар загадак на беларускай мове. На працягу тыдня дашкольнікі гулялі ў беларускія народныя гульні “Шэры кот”, “Вожык і мышы”, “Журавель”, “Жмуркі”, “Маша”, “Грушка” і інш. Падчас акцыі “Чытаем вершы на роднай мове” узгадалі літаратурныя творы, успомнілі беларускіхпісьменнікаў.

 

 

 

 

 

 

26 лютага (субота) тыдзень роднай мовы завяршыўся агульнашкольным святам Масленіцай, якое прайшло ў рамках фестывалю народных святаў. У гэты дзень дзеці пазнаёміліся з народнымі традыцыямі, звязанымі з гэтым святам, паўдзельнічалі ў народных гульнях і забавах, якімі суправаджаўся масленічны тыдзень. Не абыйшлося і без пачастункаў блінамі і іншай хатняй выпечкай. Кульмінацыйным момантам свята стала традыцыйнае спальванне пугала Масленцы, якое па традыцыі сімвалізавала надзею беларусаў на хуткі надыход вясны.

                               

                              

                              

                                           

                                

                            

                      

                                  

                                                     

               

              

                                

                                     

                                           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.