Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных предметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»

Дата: 20 февраля 2023 в 21:22, Обновлено 20 февраля 2023 в 21:39
Автор: Корда С. С.
50 просмотров

22–23 лютага 2023 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных предметах «Грамадазнаўства», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Беларуская мова», «Беларуская літаратура». Мерапрыемства пройдзе з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій. У заключным этапе конкурсу прымуць удзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі – пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў. 23 лютага вучань 11 класа Русялевіч Максім пад кіраўніцтвам Квецень Валянціны Чаславаўны прадставіць сваю даследчую работу " Назвы старажытных абразоў як крыніца сакральнай анамастычнай спадчыны беларусаў: лінгвакультуралагічны аспект ( вучэбны прадмет «Беларуская мова» (секцыя «Лінгвістыка»)). Максім і Валянціна Чаславаўна, жадаем, каб ваша стараннасць, старанні і актыўнасць заслужылі дастойную ўзнагароду. Паспяховага вам удзелу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.