ФЕСТЫВАЛЬ НАРОДНЫХ СВЯТАЎ. ВОСЕНЬСКАЕ АБРАДАВАЕ СВЯТА "ДАЖЫНКІ"
У 2023/2024 навучальным годзе працягваецца рэалізацыя праекта "Фестываль народных святаў". З 20 па 25 лістапада старэйшая рознаўзроставая група, вучні 6 і 7 класаў разам са сваімі выхавацелямі і класнымі кіраўнікамі прадставілі традыцыі святкавання восеньскага абрадавага свята "ДАЖЫНКІ". Асаблівасцю правядзення мерапрыемства ў гэтым годзе з'яўляецца тое, што яму папярэднічала асветніцка-забаўляльная праграма на працягу тыдня.
20 лістапада 2023 яскравае выступленне дзяцей старэйшай рознаўзроставай групы на арганізацыйнай школьнай лінейцы распачало святочны тыдзень.
Аўторак 21 лістапада стаў асветніцкім. Вучні 6 і 7 класаў падрыхтавалі інфармацыйны стэнд. Матэрыял, размешчаны на ім, тлумачыў традыцыі нашых продкаў, звязаныя з падрыхтоўкай і святкаваннем Дажынак.
У сераду 22 лістапада выхаванцы дзіцячага сада правялі святочныя гульні, звязаныя з традыцыямі збору ўраджаю.
Развіццю эстэтычнага густу, уменню абагульняць святочныя сімвалы садзейнічала падрыхтоўка 23-24 лістапада фотазоны "Дажынкі".
Кульмінацыйным момантам святочнага тыдня стала абрадавае свята "ДАЖЫНКІ", якое адбылося 25 лістапада ў рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня. Праз тэатральнае прадстаўленне, аніматарскую праграму вучні мелі магчымасць больш глыбока спасцігнуць сэнс і прызначэнне гэтага абраду, далучыцца да тысячагадовых традыцый продкаў.