Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных прадметаў
5 сакавіка прайшло пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных прадметаў па тэме: “Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій і лічбавых адукацыйных рэсурсаў, разнастайных форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на развіццё і выхаванне асобы вучня”. Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-практыкума. Настаўнікі разгледзілі сучасныя прыёмы арганізацыі вучэбнага занятка, якія садзейнічаюць развіццю і фарміраванню асобасных якасцяў навучэнцаў, падзяліліся вопытам прымянення інфармацыйных тэхналогій і лічбавых адукацыйных рэсурсаў ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.