Паседжанне школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў
12 сакавіка адбылося пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, выхавальніка ГПД, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і настаўніка-дэфектолага па тэме "Сучасны ўрок і сучасны занятак: нарматыўныя і дыдактычныя патрабаванні, праектаванне, правядзенне і самааналіз, крытэрыі паспяховасці". У рамках метадычнага аб'яднання былі разгледжаны пытанні:
- крытэрыі эфектыўнасці сучаснага ўрока;
- выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій пры падрыхтоўцы і правядзенні сучаснага занятку;
- самападрыхтоўка - адна з формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Педагогі наведалі адкрыты ўрок матэматыкі ў 4 класе па тэме "Пісьмовае множанне на трохзначны лік". Настаўнік - Гайдуль Таццяна Іванаўна.