Тэатралізаванае мерапрыемства «Вялікдзень»
У рамках рэалізацыі этнакультурнага праекта «Марафон народных святаў» 6 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Жырмунская сярэдняя школа» адбылося тэатралізаванае мерапрыемства «Вялікдзень». Дзеці пазнаёміліся з біблейскімі легендамі, традыцыямі святкавання Вялікадня і народнай тэхнікай фарбавання яек, а таксама ўдзельнічалі ў забаўках і гульнях.