ВАНДРОЎКА Ў КРАІНУ ЛІТАРАТУРЫ
Вось і завяршылася падарожжа ў Краіну літаратуры. На працягу амаль 5 тыдняў каманда вучняў нашай школы "Сузор'е" пад кіраўніцтвам настаўніка-каардынатара Квецень В.Ч. прымала ўдзел у дыстанцыйным праекце "Пісьменнікі-юбіляры", арганізаваны настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Доцішскай СШ Андруконіс Ю.У.. На працягу гэтага часу каманда вучняў пад кіраўніцтвам Уладзіслава Юхневіча вандравала па гэтай чароўнай і цікавай краіне. Вучні складалі трыялеты ў гонар М.Багдановіча, малявалі ілюстрацыі да баек К.Крапівы і інш.
Каманда літаратараў нашай школы заняла 3 месца ў гэтай вандроўцы. Віншуем пераможцаў!