Сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Рулём Уладзімірам Валер'янавічам
15 лютага 2013 года ў актавай зале Жырмунскай СШ адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Рулём Уладзімірам Валер'янавічам. Руль Уладзімір Валер'янавіч нарадзіўся ў весцы Матылі Шчучынскага раёна. У 1970 годзе закончыў Першамайскую СШ Шчучанскага раёна. З 1970 па 1975 вучыўся ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў у Шчучынскім раёне інжынерам-электрыкам, інструктарам райкама партыі. Пазней сакратаром партарганізацыі ў весцы Нача. Уладзімір Валер'янавіч атрымаў адукацыю настаўніка гісторыі і працаваў у Енчынскай БШ, Начскай СШ. З 2007 г. з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Выдаў кнігі "На зорных шалях вечнасці" (2007), "Пра Нарбутаў моўлю я слова..." (2012), "Як Зай пахваліўся сабой" (2012). Фотаздымкі з сустрэчы ў альбоме "Сустрэча з пісьменнікам"