Квітней, наша родная мова!
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day), які быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года і адзначаецца з лютага 2000 года. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіла Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, які адстойвалі права навучацца на роднай мове.