МАЯ ЗЯМЛЯ, МАЯ РАДЗІМА НАЗВАНА СВЕТЛА БЕЛАРУСЬ
Мая Беларусь… Не голас, сэрца прамаўляе гэтыя словы, - з любоўю, з
гонарам, з душэўнай пяшчотай. Тут – наша гісторыя. Тут – нашы карані. Тут –
напеўная родная мова. Тут – жывём мы!
Краязнаўчая гульня-віктарына, якая была праведзена з вучнямі 5-8 класаў у шосты школьны дзень, якая прайшла ў форме падарожжа дазволіла яшчэ раз прачытаць старонкі гісторыі нашага краю, успомніць імёны славутых дзеячаў Беларусі, больш падрабязней пазнаёміцца з сучаснасцю роднага краю, яе прыродай, адчыніць новыя таямніцы.