Тыдзень беларускай мовы
На працягу тыдня, з 11 снежня па 16 снежня, у школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У першы ж дзень вучні школы, настаўнікі сталі ўдзельнікамі акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску!" У гэты ж дзень была магчымасць усім жадаючым прагледзець відаэфільмы "Запрашаем у Беларусь", які расказаў аб цікавых і маляўнічых кутках нашай краіны, дасягненнях нашых людзей.
На працягу тыдня вучні наведалі школьны краязнаўчы музей, этнаграфічны музей Жырмунскага ЦТіД, прынялі ўдзел у конкурсе "Знаўцы роднай мовы". Вучні малодшых класаў пазнаёміліся з народнымі гульнямі.Прыемна было чуць на працягу тыдня нашу прыгожую, родную, беларускую мову. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў былі Юхневіч Ул. і Юхневіч П., Гусарава У., Сакаловіч З., Русялевіч М., Пачабут А., Герда А.