Удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі
27 снежня 2017 года дэлегацыя навучэнцаў з 5 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Гродзенскай вобласці прыме ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Тапанімічныя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай краязнаучай дзейнасці», якая пройдзе ў рамках форуму «Юныя исследователи– науке» (г. Мінск). На канферэнцыі будуць прадстаўлены лепшыя тапанімічныя даследаванні юных краязнаўцаў Гродзеншчыны – аўтараў работ, якія былі вызначаны на першым этапе. Сярод іх - работа Юхневіча Уладзіслава, навучэнца 8 класа (кіраўнік Квецень Валянціна Чаславаўна).